Творчая сустрэча са Змітром Бартосікам і Юстынай Карпіловіч у Тбілісі

18.12.2023 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае


У панядзелак, 18 снежня, у Тбілісі — творчая сустрэча са Змітром Бартосікам і Юстынай Карпіловіч.




Дата: 18 снежня

Гадзіна: з 19.00 да 21.00 (гадзіна мясцовая)

Месца: 500 м ад плошчы Свабоды (адрас дашлюць удзельнікам), Тбілісі 


Спадар Зміцер запрашае весела і разумна правесці перадсвяточны вечар. 

Аўтар пачытае самыя вясёлыя і анекдатычныя гісторыі са сваёй жыцця і жыцця сяброў. Але гэта не зусім анекдоты. У гэтых смешных гісторыях адбіліся дэталі нашага нясмешнага часу. 

Акрамя таго, спадар Зміцер праспявае сатырычныя песні 90-х гадоў, сюжэты якіх не састарэлі і да сённяшняга дня, і ўспомніць родапачынальнікаў жанру — Булата Акуджаву, Уладзіміра Высоцкага і Аляксандра Вярцінскага ў перакладах Рыгора Барадуліна. 

У сустрэчы прыме ўдзел дачка спадара Змітра, маладая спявачка Юстына Карпіловіч, ад якой вы даведаецеся, чыя зорка бліскае ярчэй, як выбраць мову думак ды розныя іншыя таямніцы. 

Рыхтуйце пытаннечкі! 


Уваход вольны, але ж месцаў мала, то запісвайцеся праз тэлеграм @kropkawork.




Вам можа быць цікава

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

Народная камедыя «Баба Шанэль» у Азярцы

06.09.2026 (14:00 - 16:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Канцэрт «Шэдэўры сусветнай арганнай музыкі» ў Гродне

12.09.2026 (19:00 - 21:00) Лютэранская царква св. Іаана (вул. Акадэмічная 7А)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ