Творчая сустрэча з Аляксандрам Чарнухам у Дзюсельдорфе

07.06.2025 13:00 - 15:00 KAP1 Zentralbibliothek (Konrad-Adenauer-Platz 1) Бясплатнае

 

У суботу, 7 чэрвеня, у Дзюсельдорфе адбудзецца творчая сустрэча з музычным журналістам і пісьменнікам Аляксандрам Чарнухам





Вас чакае прэзентацыя яго новай кнігі ’’Гвалт’’ - дзесяць апавяданняў, дзе фантазія цесна пераплеценая з рэальнасцю. Палёт супрацоўніка КДБ над мінскім цыркам, выкопванне мёртвага чыноўніка з труны, страшная эпідэмія на Шклоўскім возеры, рытуальнае расчляненне свінні — нечаканыя вобразы ствараюць прастору для роздуму. 

Спадар Аляксандр таксама раскажа пра самых вядомых і паспяховых беларускіх музыкаў. 

Вы даведаецеся:
 

  •  якія беларусы былі намінаваныя на Грэмі; 
  •  як беларускі гурт стаў самым паспяховым рускамоўным гуртом у гісторыі; 
  •  як выжывае беларуская культура і чаму важна яе падтрымліваць. 



Перад пачаткам імпрэзы, з 12:00, будзе магчымасць сустрэцца і пагутарыць у кафэ на тэрыторыі бібліятэкі. 

Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Паша Крывец у Мюнхене

23.05.2026 (20:30 - 22:00) Closer Bar (Sonnenstraße 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ