Творчая сустрэча з Аляксандрам Веледзімовічам і адкрытыя чытанні ў Гданьску

05.09.2024 18:00 - 20:00 pracownia «Dzivne» (Lankova 16) Бясплатнае
 

У чацвер, 5 верасня, у прасторы «Dzivne» адбудзецца творчая сустрэча з Аляксандрам Веледзімовічам і чытанні ягонай кнігі «Залаты час».





Дата: 5 верасня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: pracownia «Dzivne», Lankova 16 (domofon 2), Гданьск 




На сустрэчы спадар Аляксандр распавядзе гісторыю стварэння кнігі і прачытае тры апавяданні. 


«Залаты час» — гэта практычны дапаможнік па міфатворчасці і ператварэнні Віцебска ў радзіму ірландскай кухні і і габрэйскай мафіі. 

Гэта гісторыя сям’і Шуры Пераплётава і горада, які схаваў свае легенды ў завулках Задзвіння, у снах трамвайных кандуктараў і ў вачах гаргуллі з даху сабора Святога Антонія. 

Кожнае другое з 15 апавяданняў супрацьпаказаны гісторыкам, мастацтвазнаўцам, закаханым, а кожнае трэцяе небяспечна чытаць у прысутнасці байцоў нацыянальна-вызваленчых рухаў. 




Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Фестываль водных ліхтарыкаў у Гродне

04.09.2026 (21:00 - 23:00) парк Жылібера (Швайцарская даліна)

Фестываль навукі ў мінскім батанічным садзе

05.09.2026 11:00 - 06.09.2026 19:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ