У сераду, 18 лютага, у галерэі Шчамялёва ў межах выставы «Таямніца чорнага квадрата» адбудзецца творчая сустрэча з Анатолем Кухарчуком.
Імпрэза пачнецца з перформансу мастачкі, арт-тэрапеўткі, рэжысёркі Галіны Савельевай, якая працуе ў тэхніцы малявання святлом. Мастачка ў рэальным часе створыць светлавую кампазіцыю, натхнёную фотаработамі Анатоля Кухарчука.
Светлавы паказ будзе суправаджацца медытатыўнай музыкай мульціінструменталіста Рамана Курача.
Разам яны пагрузяць вас у атмасферу філасофскіх разважанняў аб тым, што кожны чалавек здольны сам ствараць святло ў бездані цемры.
З візуальна-музычнага дыялогу з гледачамі аб нараджэнні святла імпрэза плаўна пяройдзе да дыялогу з аўтарам выставы Анатолем Кухарчуком.
Мастак працягне тэму стварэння святла, расказаўшы пра сваю творчасць, падзеліцца гісторыямі стварэння кожнай з трох серый выставы «Таямніца чорнага квадрата» і растлумачыць, як змяняецца філасофскі і візуальны падыход ад серыі да серыі.
Гледачы змогуць задаць Анатолю Дзмітрыевічу пытанні, якія іх цікавяць, убачыць каля 100 фотаработ і стаць сведкамі рэдкага мастацкага дыялогу — паміж статычным здымкам і жывым святлом, паміж фатаграфіяй і перформансам, паміж цемрай і святлом.
Квіткі: 15 рублёў — для дарослых, 10 рублёў — для студэнтаў, пенсіянераў, 5 рублёў — для школьнікаў.
Запісвайцеся праз мэйл artgalleryminsk@gmail.com альбо праз дырэкт інстаграма галерэі.