Творчая сустрэча з Андрэем Хадановічам у Беластоку

26.12.2024 17:00 - 19:00 беларускі хаб «Новая Зямля» (ul. Wyszyńskiego 6a) Бясплатнае
 


У чацвер, 26 снежня, паэт Андрэй Хадановіч прэзентуе ў Беластоку кнігу вершаў да оперы «Дзікае паляванне караля Стаха».





Дата: 26 снежня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: беларускі хаб «Новая Зямля», ul. Wyszyńskiego 6a, Беласток 



Вершы паўсталі ў супрацы з кампазітаркай Вольгай Падгайскай, якая напісала музычны твор паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча.


Прэм’ера адбылася ў 2023 г. у Лондане, а вершаваны тэкст выйшаў асобнай кнігай у выдавецтве «Gutenberg». 

Падчас прэзентацыі аўтар прачытае шэраг натхнёных Караткевічам зонгаў і раскажа пра стварэнне оперы і кнігі вершаў да яе. 

Чаму Караткевіч і сёння найактуальнейшы для нас аўтар? 

Ці адгукнулася «Дзікае паляванне» на рэпрэсіі ў Беларусі і вайну супраць Украіны? 

Як класічная проза пераўвасаблялася ў вершы, а ўкраінскія зоркі вучыліся спяваць па-беларуску? 


Бонус — калядныя вершы, пераклады і песні паэта. 

Можна будзе набыць гэтую кнігу, а таксама іншыя паэтычныя кнігі спадара Андрэя. 




Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кругазварот» у Віцебску

12.05.2026 15:00 - 10.06.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Творчая сустрэча з Юркам Хмялеўскім у Варшаве

10.06.2026 (17:00 - 19:00) Аўла, Стары будынак бібліятэкі, Варшаўскі ўніверсітэт (ul. Krakowskie Przedmieście 26/28)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» пад Беластокам

13.06.2026 11:00 - 14.06.2026 16:00 вясковая святліца ў Цялушках (Ciełuszki 2)

Света Бень у Мюнхене

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Einstein Kultur (Einsteinstraße 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ