Канцэрт хору «Артос» у Вільні

28.06.2026 18:00 - 20:00 Евангельска-Лютэранская царква (Vokiečių gatvė 20) ад 10 еўра

28 чэрвеня, у нядзелю, у Вільні адбудзецца канцэрт бізантыйскага хору «Артос» Канстантынопальскага патрыярхату ў Вільні пад кіраўніцтвам Паўла Гонца. 



Харысты прадставяць арыгінальную праграму з грэгарыянскіх і бізайнтыйскіх харалаў LUX AETERNA («Вечнае Святло»). 

Прагучаць літургічныя гімны, якія на працягу стагоддзяў напаўнялі вёлічныя базылікі Канстанцінопаля і манастыры Рыма. 

Гэтыя спевы — мова, якая ўжо больш за тысячагоддзе перасякае межы часу і прасторы. 

У чысціні чалавечага голасу і старажытных мелодыях слухач знаходзіць рэдкі стан унутранага спакою, глыбокай суцішанасці і духоўнай яснасці. 

Бізантыйскі хор «Артос»
 — адзін з творчых праектаў легендарнага беларускага мужчынскага хора «УНІЯ», заснаванага ў Менску ў 1990 годзе. Сёння хор базуецца ў Вільні, а ў ягоным складзе спяваюць беларусы, літоўцы і ўкраінцы. 


Квіткі-данаты коштам ад 10 еўра бярыце па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Лізаветы Аўчыннікавай «Момант нейтральны» ў Магілёве

19.06.2026 17:00 - 19.07.2026 18:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

NAVIBAND ва Уроцлаве

21.07.2026 (19:00 - 21:00) (паведамяць асабіста за дзень да канцэрта)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ