Творчая сустрэча з Антонам Дзінэрштэйнам у Варшаве

18.07.2026 17:00 - 19:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4C) Бясплатнае

 У суботу, 18 ліпеня, у кнігарні «Букіністка» адбудзецца творчая сустрэча з паэтам і даследчыкам Антонам Дзінэрштэйнам і прэзентацыя яго кнігі «Размазаны». 



Паэтычны зборнік «Размазаны» — падарожжа праз сумневы, пошук сябе, новыя краіны, страты, надзею і моманты, калі нават на шэрым асфальце можна ўбачыць вясёлку. 

У часе сустрэчы спадар Антон прачытае выбраныя вершы. 

Таксама будуць размалёўваць і дапаўняць ілюстрацыі з кнігі, ствараючы ўласныя інтэрпрэтацыі. 

Пазнаёміцеся з людзьмі, якія дапамагалі гэтай кнізе з’явіцца на свет. 

А ў канцы выбераце самую незвычайную творчую працу, аўтар якой атрымае кнігу ў падарунак. 

Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Саша Філіпенка ў Чыкага

26.08.2026 (19:00 - 21:00) KRUG Community Circle (1400 S Wolf Rd Ste 100, Wheeling, IL)

Квіз «Скрынка» ў Вільні

29.08.2026 (17:00 - 19:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ