Творчая сустрэча з Ганнай Янкутай у Варшаве

31.08.2024 17:00 - 19:00 «Кнігаўка» (ul. Kłopotowskiego, 4) Бясплатнае
 

У суботу, 31 жніўня, у кнігарні «Кнігаўка» — творчая сустрэча з пісьменніцай і перакладчыцай Ганнай Янкутай і з яе персанажам катом Шпротам.






Дата: 31 жніўня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: «Кнігаўка», ul. Kłopotowskiego, 4, Варшава 




Сёлета ў выдавецтве «Янушкевіч» выйшла трэцяя кніга прыгод гэтага мінскага ката — «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік». 


То на сустрэчы спадарыня Ганна раскажа пра тое, як нарадзіўся кот Шпрот і як яна прыдумвала пра яго гісторыі. 

Таксама пакажа «пасхалачкі», схаваныя ў ілюстрацыях яе кніг, створаных Ліліяй Давыдоўскай.

 Дзетак чакаюць цікавыя гульні ды чытанкі з кнігі. 




Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Дансеокэ ў Кракаве

25.01.2026 (16:00 - 18:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Nürnberg у Празе

14.02.2026 (19:30 - 21:30) Café V lese (Krymská 273/12)

Каляды з Сержуком Доўгушавым у Маямі

18.02.2026 (16:00 - 18:00) 4600 Hillcrest Dr (4600 Hillcrest Dr)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ