Творчая сустрэча з паэткай Вандай Марціньш у Лондане

07.10.2023 14:00 - 16:00 Скарынаўская бібліятэка (37-39 Holden Road) Бясплатнае

У суботу, 7 кастрычніка, у беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны — сворчая сустрэча з паэткай і перакладчыцай Вандай Марціньш.




Дата: 7 кастрычніка

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: Скарынаўская бібліятэка, 37-39 Holden Road, Лондан 


Спадарыня Ванда прэзентуе свой пераклад на беларускую ўспамінаў «Літоўцы ля мора Лапцевых» летувіскай дысідэнткі, лекаркі і пісьменніцы Далі Грынкявічуце (1927-1987), арыштаванай ва ўзросце 14 гадоў і вывезенай у Алтай, а потым — у Якутыю. 

Таксама госця пачытае свае вершы са зборніка «Мора Мары» і трохмоўнага зборніка «Vilnia-Wilnia-Vilnius», які выйдзе неўзабаве. 


Сустрэча ладзіцца Англа-беларускім таварыствам пры падтрымцы Скарынаўскай бібліятэкі.

 Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

«АРТ (і не толькі) СВОП» у Вільні

11.04.2026 (14:00 - 18:00) Шніпішкес (адрас дашлюць удзельнікам асабіста)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску (18+)

13.04.2026 (20:00 - 22:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ