Творчая сустрэча з Вітаўтасам В. Станёнісам

11.07.2014 19:00 - 22:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Вітаўтас В. Станёніс

ФОТАЗДЫМКІ ДЛЯ ДАКУМЕНТАЎ

“Фотаздымкі для дакументаў. Сейрыяй. 1946”. Гэта карткі, надрукаваныя з адной стужкі, на якую ў 1946 г. Вітаўтас Станёніс рабіў фотаздымкі для пашпартоў. Аднак гэта не сапраўдныя пашпартныя фотаздымкі, гэта матэрыял, з якога ў пасляваенны час яны рабіліся: з дапамогай вырабленага трафарэта пад павелічальнікам кадравалі і, друкуючы, такім чынам дзялілі седзячых побач, абразалі непатрэбны фон і пакідалі партрэты памерам 3 x 3,5 см. Але таго, пра што кажа назва – саміх фотаздымкаў, што выкарыстоўваліся для пашпартоў, мы так і не бачым. Мы бачым толькі павялічаныя загатоўкі для іх. Такіх В. Станёніс дакладна нікому не паказаў бы. Як і тых, скончаных – сапраўдных пашпартных фотаздымкаў. Яны былі проста вялікім заказам, які не меў нічога агульнага з мастацкай творчасцю (невядома, ці лічыў В. Станёніс фатаграфаванне творчым працэсам, ці проста працай, якая, вядома, лепей, каб была прыгожай, г.зн. мастацкай). Пра гэты заказ фатограф не ўзгадвае нават ў сваёй біяграфіі, хоць ён быў сапраўды важным: за грошы, заробленыя на пашпартных фотаздымках і здымках на памяць, ён набыў дом, у якім, дарэчы, пасля нарадзіўся сын Вітаўтас В. Станёніс – сапраўдны віноўнік гэтага праекта.

Творчая сустрэча з Вітаўтасам В. Станёнісам.

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

А 19.00 гадзіне.

Пацікавіцца аб выставе больш: http://ygallery.by/exhibitions/0007406/


Вам можа быць цікава

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску (18+)

24.03.2026 (20:00 - 22:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Iva Sativa ў Варшаве

25.03.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ