Творчы вечар рэжысёра Уладзіміра Арлова «Таямніцы багемнага віру» ў Мінску

12.07.2023 17:00 - 19:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 3 рублі

У сераду, 12 ліпеня, у музеі Якуба Коласа — творчы вечар рэжысёра Уладзіміра Арлова «Таямніцы багемнага віру».



Дата: 12 ліпеня

Час: 17.00

Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск


Уладзімір Арлоў — беларускі пісьменнік, публіцыст, рэжысёр тэатра і кіно.

За 40 гадоў працы на тэлебачанні спадар Уладзімір стварыў дзясяткі дакументальных і мастацкіх фільмаў, спектакляў, канцэртаў. А з кім толькі не сустракаўся!

Падчас творчага вечара спадар Уладзімір узгадае пра сустрэчы з Якубам Коласам ды многімі іншымі дзеячамі беларускай культуры, пра цікавосткі сваёй шматгадовай працы.

Будуць і байкі, і жарты, і адказы на пытаннечкі.

А яшчэ прэзентуе сваю кнігу «Таямніцы багемнага віру», што пабачыла свет сёлета.

Падчас імпрэзы ў фае будзе кніжны кірмаш.

Квіткі — 3 рублі.




Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Бублікава «Цішыня. Арт-партрэт» у Мінску

11.09.2026 18:00 - 04.10.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Максім Знак у Амстэрдаме

19.09.2026 (18:00 - 20:00) рэстаран «Pllek» (T.T. Neveritaweg 59)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

19.09.2026 (18:00 - 20:00) касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ