Творчы вечар Уладзіміра Зяневіча

05.05.2015 17:00 - 21:00 Зала канферэнцый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (Праспект Незалежнасці) Бясплатнае

2 траўня 2015 года спаўняецца 60 год з дня нараджэння вядомага беларускага фолькларыста, аранжыроўшчыка хормайстра, кіраўніка знакамітага ансамбля “Грамніцы”, прафесара кафедры беларускай народна-песеннай творчасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Уладзіміра Зяневіча.

З гэтай нагоды маэстра ладзіць творчую вечарыну, якая адбудзецца ў Зале канферэнцый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У вечарыне возьмуць удзел папулярныя беларускія гурты, якія працуюць з фальклорам у разнастайных сучасных стылях ад “пост-фольку” і “новай традыцыі” да “фольк-року” і этнічнага джазу. Нягледзячы на часта палярную супрацьлегласць творчых падыходаў, ёсть тое, што аб’ядноўвае гэтыя групы – амаль усе яны выляцелі з аднаго гнязда, лідарамі або ўдзельнікамі іх з’яўляюцца выпускнікі і студэнты кафедры беларускай народна-песеннай творчасці — вучні Уладзіміра Зяневіча.

Запрашаем наведаць вечарыну, якая адбудзецца 5 траўня 2015 году, а 17:00 гадзіне. Зала канферэнцый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Праспект Незалежнасці, 116. Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Імпрэза «Колас і коласаўцы» ў Мінску

31.07.2026 (17:00 - 19:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ