Творчы вечар Віктара Сямашкі

08.08.2014 19:00 - 21:00 кнігарня "Галіяфы" (вул. Валгаградская 6) Бясплатнае

Беларускі паэт, музыка і радыёжурналіст, ён спэцыялізуецца на разнастайных духавых інструмэнтах і шукае сынтэз між фры-джазам, фальклёрам, акадэмічнай і электроннай музыкай.

Асобнае месца ў ягонай творчасці займае імправізацыя. Сямашка ўдзельнічаў у ансамбля інтуітыўнай імправізацыі «Князь Мышкін», супрацоўнічаў з «Нагуаль».

На рахунку Віктара выступы ў розных краінах Эўропы і вялікая колькасьць сольных альбомаў. Паміж іншым, нядаўна з’явіўся «Źnianacku» – дыск з яго выступу ў ДК «La мора», у якім паўдзельнічала значная колькасць запрошаных музыкаў.

Віктар не п’е, не курыць і зусім не карыстаецца мабільным тэлефонам. Ён проста грае п’есы для адзінокай флейты ў мінскіх кавярнях для выпадковых слухачоў, піша магічныя вершы, а ў вольны ад творчасці час працуе на радыё.

Пачатак імпрэзы ў 19.00. Аўторак, 8 жніўня. Валгаградская 6.


Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

22.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ