Творчыя выходныя з праектам «Этыка» ва Уроцлаве (дзень першы)

02.12.2023 11:00 - 14:00 (Kościuszki 35A) Бясплатнае

2 снежня праект «Этыка» будзе творчы сняданак з вышыўкай крыжыкам. Прапануюць павышываць на палотнах крыжыкам так званыя «разеткі» з беларускага касцюму.


Дата: 2 снежня

Час: з 11.00 да 14.00 (час мясцовы)

Месца: Kościuszki 35A, Уроцлаў

«Я не буду вучыць вас акадэмічнай вышыўцы з ідэальным вываратам. Будзем вышываць ад сэрца, адчуваючы сэнсы і не звяртаючы ўвагі на маленькія памылкі. То ж ніякага ўзроўню падрыхтоўкі не трэба: нават калі апошні раз вы вышывалі ў школе, то абяцаю — усе атрымаецца. А пакуль вы будзеце працаваць і медытываць, я буду распавядаць роўныя цікавасці пра беларускую вышыўку і касцюм увогуле», — абяцае спадарыня Воля.

Не абыдзецца без беларускага ласунка з гарбаткай.

Кошт — 140 злотых.

Калі жадаеце ўзяць удзел у абодвух варштатах (другі дзень - 3 снежня), пішыце сюды, абяцаюць зніжку.


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Паша Крывец у Празе

14.04.2026 (19:00 - 21:00) Ty kávo! (J. Plachty 3163/28)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ