Тыдзень роднай мовы ў Кракаве

21.02.2024 - 24.02.2024 19:00 - 21:00 розныя лакацыі данаты


Ад аўторка, 20 лютага, у беларусаў Кракава — Тыдзень роднай мовы. Будзе шмат імпрэз!

На іх патрэбна рэгістрацыя — вось спасылачка.




У праграме



20 лютага ў 19.00 Канцэрт Аляксандра Памідорава.

 Спадар Аляксандр рыхтуе творчую сустрэчу, якая ўключае не толькі музычны перформанс, але і размовы ды адказы на пытанні па розных тэмах. Уваход — данат ад 20 злотых.

Дата: 20 снежня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў




21 лютага ў 18.30 Майстар-клас па каліграфіі

Прапануюць ствараць натхняльныя паштоўкі-азбукі на літары беларускай лацінкі з найпрыгажэйшымі словамі па-беларуску ў тэхніцы каліграфіі з ужываннем сухіх кветак.

 Вы атрымаеце прыгожую паштоўку, якую зрабілі самі, і беларускі лемантар.

 Майстар-клас праводзіць Аляксандра Стэльмашонак, дызайнерка, мастачка і настаўніца каліграфіі. 

Кошт — 100 злотых. У кошт уваходзяць усе неабходныя матэрыялы.


Дата: 21 лютага

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў




22 лютага ў 19.00 Паэтычны вечар.

Праграма: 

1. Уступная тэарэтычная частка: «Як ствараць філасофію і літаратуру? Максім Багдановіч і Ігнат Абдзіраловіч». Міні-лекцыя пра канцэпт стварэння філасофіі і літаратуры, пачынаючы ад нашаніўца Максіма Багдановіча ў літаратурным аспекце і працягваючы Ігнатам Абдзіраловічам у філасофска-сацыяльным. Разважанні на тэму крызісу беларускай думкі і пошукаў шляхоў выйсця.

 2. Уласна паэтычны вечар. Чытанне вершаў ад выступоўцаў.

 Дата: 22 лютага

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Prawda Bar, ul. Koletek 2, Кракаў




24 лютага ў 11.00 Беларуская дыктоўка 

Мерапрыемства адбудзецца ў гадавіну поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, таму сабраныя ахваряванні пойдуць на падтрымку Украіны. 

Падчас перапынку на праверку прац вас чакае канцэртНастассі Хмель і Андруся Такінданга, а таксама квіз на ўкраінскай мове ад «Посиденьки» і стэндап-коміка Іллі Вінніченко «PubQuiz для всіх — Україна».

 Удзел — данат ад 25 злотых.

Дата: 24 лютага

Час: 11.00 (час мясцовы)

Месца: Instytut Filologii Słowiańskiej (залі 15 і 22 у галоўным холе), ul. Romana Ingardena 3/105, Кракаў



24 лютага ў 14.00 Майстар-клас па кераміцы 

Прапануюць ляпіць талеркі дыяметрам 15 см, і на іх зрабіць надпіс на беларускай лацінцы. 

Майстар-клас праводзіць спадарыня Алена са студыі «ART Ў». 

Кошт — 150 злотых. У яго ўваходзяць усе неабходныя матэрыялы для майстар-класа, а таксама гарачыя напоі.

Дата: 24 лютага

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: ul. Józefa 12/23, Кракаў



 24 лютага ў 18:00 Прагляд фільму «Купала». 

Абяцаюць цёплы вечар у прыемнай кампаніі за гутаркай пра нашу культуру і ідэнтычнасць.

 Удзел — данат ад 30 злотых. 

Калі не маеце магчымасці падтрымаць ініцыятыву данатам, усё адно прыходзьце! Радыя будуць усім.

Дата: 24 лютага

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў






Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Ката-Зайцава «DOM» у Вільні

25.04.2025 19:00 - 23.05.2025 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5)

Квіз «Што я ведаю пра БНР?» у Гаазе

10.05.2025 (15:00 - 17:00) PvdA Den Haag (Stationsweg 10b)

Света Бень у Празе

16.05.2025 (20:00 - 22:00) Klub Betlémská (Betlémské nám. 1/169)

Прэм’ера спектакля «STATUS» у Варшаве

18.05.2025 (18:00 - 20:00) прастора «MIT» (Stalowa, 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ