Юля Цімафеева, Альгерд Бахарэвіч, Сяргей Шупа і Андрэй Янушкевіч у Празе

19.05.2024 18:00 - 21:00 Kancelář demokratických sil Běloruska v České republice (Vodičkova 9) Бясплатнае

У Празе, 19 траўня, усіх жадаючых чакаюць Юля Цімафеева, Альгерд Бахарэвіч, Сяргей Шупа і Андрэй Янушкевіч на літаратурнай сустрэчы.






Дата: 19 траўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Kancelář demokratických sil Běloruska v České republice, Vodičkova 9, Прага




У праграме:

Прэзентацыі кнігі Юлі Цімафеевай «Мінскі дзённік», а таксама паэтычнага зборніка «Воўчыя ягады» і паэмы Ільлі Камінскага «Рэспубліка глухіх», якую яна пераклала на беларускую мову разам з Вальжынай Морт.

Сяргей Шупа прадставіць новыя кнігі «Вясны»: свае пераклады Мойшэ Кульбака («Зэлменяне»), Юргіса Кунчынаса («Туўла») і Антанаса Шкемы («Белы саван»). 

Андрэй Янушкевіч раскажа пра навінкі беларускага кнігавыдання і стан, у якім працуюць беларускія выдавецтвы, а таксама прывязе свежанадрукаваныя кнігі.

Альгерд Бахарэвіч пазнаёміць усіх прысутных з новым прыгодніцкім раманам «Капітан Лятучая Рыба».


Рэгіструйцеся праз мэйл czechia.office@ tsikhanouskaya.org (пазначце свае імя і прозвішча).






Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Экскурсія «Сны Якуба Коласа» ў Мінску

10.09.2026 (18:30 - 20:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ