У Варшаве адбудзецца Huchna Fest

09.07.2023 11:00 - 23:00 Dzielnica Wisła (Wybrzeże Kościuszkowskie 22) Бясплатнае

Huchna Fest ладзіцца ўжо трэці год запар. аб’ядноўвае актуальнае беларускае мастацтва ў розных праявах і дае магчымасць беларускім актывістам і актывісткам паказаць сябе. Арганізатары запрашаюць беларусаў і беларусак, украінцаў і ўкраінак, палякаў і полек, а таксама іншых жыхароў і гасцей Варшавы больш даведацца пра пра Беларусь — сучасную, еўрапейскую і дэмакратычную.


Дата: 9 ліпеня
Час: удакладняецца
Месца: Варшава, Dzielnica Wisła, Wybrzeże Kościuszkowskie 22

Сёлета оўпэн-эйр стаў яшчэ больш маштабным. Да музычнай сцэны, арт-маркета і пляцоўкі сацыяльных актыўнасцяў дабавілася магутная літаратурная сцэна і кніжны стэнд.

У гэтым годзе хэдлайнерамі оўпэн-эйра стануць дуэт Светы Бень і Галі Чыкіс, а таксама гурт Super Besse. Разам з імі ў Варшаве на беразе Віслы выступяць беларусы Sož і Graphotype, а таксама украінскі гурт I33I.

Акрамя музычнай сцэны, вас чакаюць арт-маркет, пляцоўка сацыяльных актыўнасцяў, а таксама магутная літаратурная сцэна і кніжны стэнд выдавецтва «Янушкевіч». Хэдлайнер літаратурнай сцэны — Альгерд Бахарэвіч.

Фестываль пройдзе 9 ліпеня на беразе Віслы каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie 22).

Калі вы жадаеце ўзяць удзел ў арт-маркеце, запоўніце анкету па спасылцы.

Удзел у арт-маркеце цалкам бясплатны, але арганізатары фэста, F*** B****** C*****, просяць удзельнікаў ахвяраваць не менш, чым 10% з продажу на дапамогу партнёрам з рэабілітацыйнага цэнтра для вайсковых «ЛАНКА». Рэабілітацыйны Цэнтр «Ланка» — грамадзянскі гуманітарны праект па аднаўленні псіхічнага і фізічнага здароўя, рэадаптацыі ды сацыялізацыі ва Украіне. Больш падрабязна даведацца пра дзейнасць цэнтра можна на сайце.


Вам можа быць цікава

Выстава «Bad Story Art» у Мінску

01.09.2025 18:00 - 19.10.2025 19:00 «МЫ» (пл. Свабоды, 8)

Выстава «Мастацтва. Сям’я. Традыцыя» ў Гомелі

10.09.2025 17:00 - 12.10.2025 18:00 Музей гісторыі горада Гомеля (вул. Пушкіна, 32)

«Петля Пристрастия» ў Рызе

26.10.2025 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Прэм’ера спектакля «Эмігранты» ў Вільні

14.11.2025 (19:00 - 21:00) Dom Kultury Polskiej w Wilnie (Naugarduko g. 76)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ