Фэст «Цімкавіцкія вытокі» ў гонар Кузьмы Чорнага пад Капылём (6+)

20.06.2026 16:00 - 21:00 (Капыльскі раён, Мінская вобл.) Бясплатнае

 

У суботу, 20 чэрвеня, музей гісторыі беларускай літаратуры па традыцыі запрашае на свята «Цімкавіцкія вытокі» з нагоды дня нараджэння Кузьмы Чорнага (а споўнілася б яму 126 гадоў). 



Юбілейныя, пятыя «Цімкавіцкія вытокі» збяруць на радзіме пісьменніка гасцей з розных куткоў Беларусі. 

На галоўнай сцэне выступяць народны сямейны ансамбль «Жывіца», артысткаСвятлана Шыманская, гурт «Двое», а таксама творчыя калектывы Капыльшчыны. 

Як і ў папярэднія гады, гасцей чакаюць сустрэчы з вядомымі і маладымі пісьменнікамі, музейныя квэсты і квізы, майстар-класы, інтэрактыўныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых. 

У Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага пройдуць экскурсіі і традыцыйнае чаяванне «Каля самавара Кузьмы Чорнага», дзе можна будзе даведацца пра старонкі з жыцця пісьменніка і адчуць асаблівую атмасферу гасціннасці, якой славяцца Цімкавічы. 

Таксама на свяце будуць працаваць выставы-продажы майстроў народнай творчасці, выставы сельскагаспадарчых арганізацый Капыльскага раёна з дэгустацыяй страў беларускай кухні. 

Уваход вольны! 


Калі вам няма як даехаць з Мінска, то музей ладзіць трансфер Мінск-Цімкавічы-Мінск. Кошт — 35 рублёў. Запісвайцеся па нумары +375 (17) 363-94-65. 




Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Імпрэза HUKAVOBRAZY ў Гданьску

12.07.2026 (16:00 - 19:00) Украінская бібліятэка (Wita Stwosza 23)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ