“Украінская калекцыя з Максімам Жбанковым” (сеанс 4) – 13 траўня

13.05.2016 19:00 - 20:30 Кнігарня логвінаЎ (пр-т Незалежнасці, 37А) Уваход вольны

Глядзім і абмяркоўваем стужку “Вавілён ХХ” (1979, рэж. Іван Мікалайчук, 95 хв.)

Рэжысёрскі дэбют суперзоркі ўкраінскіх 1960-х – харызматычнага актора, музыкі ды заўзятага культур-актывіста з Галіччыны. Экранізацыя рамана Васіля Зямляка “Лебядзіная зграя”.

Як жыць пасля рэвалюцыі? Для жыхароў невялічкай вёскі Вавілён простага адказу няма. Свет нечакана апынуўся падзеленым на два варожыя бакі. І раптам тэрмінова трэба абіраць: чырвоная камуна ў былой арыстакратычнай сядзібе ці ўзброеная абарона свайго заможнага жыцця. Праз ідэалагічную мабілізацыю губляюць сэнс штодзённыя справы ды захапленні. І што ні зрабі – будзе балюча…

Шэдэўральнае паслямоўе да эпохі “украінскага паэтычнага кіно”.

13 траўня. Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19. Уваход – вольны


Вам можа быць цікава

Спас у Суле

(вул. Цэнтральная, 14В/3)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ