Уладзімір Арлоў і Яраслаў Іванюк у Брне

22.03.2025 18:00 - 20:00 Institut paměti národa (Radnická 369/10) Бясплатнае

 

У суботу, 22 сакавіка, у Брне адбудзецца другая лекцыя праекта «Мова Нанова Брно».




У першай частцы наведнікаў чакае інтэрактыўная лекцыя па тэме «Горад | Кнігі», вывучэнне новай лексікі і абмеркаванне ў групах.

У другой частцы, пасля перапынку, Уладзімір Арлоў, вядомы беларускі пісьменнік, распавядзе пра гістарычныя сувязі паміж Беларуссю і Чэхіяй, а Яраслаў Іванюк, кіраўнік фонду Kamunikat.org, пазнаёміць прысутных з найбуйнейшай беларускай інтэрнэт-бібліятэкай і выдавецкай дзейнасцю гэтага праекта, які цяпер святкуе свае 25-годдзе.


Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ