Урачыстае адкрыццё “Фэсту апошняй цыгарэты”

25.05.2015 16:00 - 17:00 кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

25 мая, аб 16-00 роўна, на ганку сваёй установы на Незалежнасці 37а логвінаўцы – а таксама ўсе ахвочыя аматары кнігі  – урачыста пры сведках і выблісках фотакамер выпаляць апошнюю цыгарэту.

Крыху перадгісторыі. Пасля вэрхалу з выплатай штрафу супрацоўнікі  кнігарні “логвінаЎ” прызналі, што з іх досыць. Яны больш не маюць намераў выдаткоўваць здароўе яшчэ і на шкодныя звычкі. Менавіта тады логвінаўцы далі зарок, што калі  кнігарню не зачыняць, дык яны ўсе як адзін, на чале з Ігарам Логвінавым, кінуць паліць. І во маем – сёння кнігарня працуе, і, здаецца, самы час датрымацца слова.


Вам можа быць цікава

Выстава «Сэрца старога горада» ў Віцебску

18.06.2025 16:00 - 07.07.2025 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава Яраслава Кірвеля «Kviecień» у Варшаве

26.06.2025 20:00 - 06.07.2025 23:00 галерэя «Septem of swords» у бары «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Выстава «Народны касцюм. Мінская вобласць» у Мінску

02.07.2025 17:30 - 07.09.2025 20:00 мастацкая галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4)

Майстар-клас па вырабе лялькі Купавкі ў Гомелі

05.07.2025 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ