Выстава Яраслава Кірвеля «Kviecień» у Варшаве

26.06.2025 - 06.07.2025 20:00 - 23:00 галерэя «Septem of swords» у бары «Карма» (Aleja 3 Maja 5) Бясплатнае



У чацвер, 26 чэрвеня, у бары «Карма» адкрываецца выстава Яраслава Кірвеля «Kviecień»





Яркі памаранчавы колер на фоне шэрага наваколля як знак, які вылучае пэўныя фігуры з шэрай рэчаіснасці, гэтым разам пасярод Варшавы. 

Гэты знак — памаранчавая камізэлька, якую далі акрэсленным людзям, каб зацвердзіць іх прысутнасць паміж намі, вылучыць на фоне грамадства. 

Яны губляюць асобу і набываюць функцыю. Функцыя легітымізуе іх прысутнасць. Яны з намі, але ў той жа час існуюць асобна — у сваёй памаранчовай рэчаіснасці, бы кветкі пасярод бетону. Спадар Яраслаў увасобіў гэта ў творах з цыклу «Kviecień». 

Дзякуючы ягоным працам вы можаце апынуцца ў гэтай памаранчавай рэальнасці. 

На вернісажы адбудзецца перформанс ZNAK. Вас чакае індустрыяльная дзея на лесвіцах маста Панятоўскага. 

На выставе можна набыць працы мастака, ягоныя рэпрадукцыі і плакаты. 


Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ