• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Урачыстае адкрыццё выстаўкі Міколы Купавы “Алаіза”

Пачатак: 14.07 (18:00)
Канец: 14.07 (19:00)
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
(Мінск, вул. Акадэмічная, 5)
Google

14 ліпеня 2016 года а 18-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі Міколы Купавы “Алаіза” да 140-годдзя Алаізы Пашкевіч (Цёткі).

У 2016 годзе грамадскасць Беларусі адзначае 140-годдзе з дня нараджэння пачынальніцы беларускай літаратуры Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Алаіза Пашкевіч усёй сваёй творчасцю, грамадскай і асветніцкай дзейнасцю імкнулася сцвердзіць абавязак песняра і грамадзяніна – служыць нацыянальнаму, сацыяльнаму і духоўнаму адраджэнню сваёй Бацькаўшчыны. І назаўсёды засталася ў памяці народа як сімвал ахвярнасці, пакут і веры.

Да вобраза знакамітай паэтэсы не аднойчы звярталіся беларускія мастакі і скульптары – Святлана Гарбунова, Рыгор Іваноў, Міхаіл Басалыга, Анатоль Волкаў, Мікалай Купава і іншыя.

Мікалай Мікалаевіч Купава – сучасны беларускі мастак, які працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, жывапісу. Мастак выканаў аздабленне звыш 35-ці кніг і выданняў, браў удзел болей як у 90 нацыянальных, персанальных і міжнародных выстаўках, у тым ліку – персанальная выстаўка ў Брукінскай царкве імя Кірылы Тураўскага ў 2007 годзе, а таксама калектыўная выстаўка ў Кангрэсе ЗША ў Вашынгтоне, якая адбылася ў 2010 годзе.

Мастацкія работы Міколы Купавы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Дзяржаўным музеі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўным літаратурным музеі Максіма Багдановіча, Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, Мінскім абласным музеі ў Маладзечна, Музеі гісторыі і культуры Аршаншчыны, Музеі-запаведніку “Заслаўе”, Беларускім музеі ў Нью-Ёрку, а таксама ў прыватных зборах многіх краін.

Выстаўка “Алаіза” да 140-годдзя славутай паэтэсы і грамадска-культурнага дзеяча Алаізы Пашкевіч (Цёткі) – вынік асаблівай любові мастака да вобраза Цёткі і яе творчасці. У 1976 годзе да 100-годдзя Алаізы Пашкевіч Мікола Купава (тады яшчэ студэнт-дыпломнік БДТМІ) зрабіў аздабленне кнігі паэткі, якая ў тым жа годзе выйшла з друку.  У 1996 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” пабачыла свет мініяцюрная кніга “Вершы” Цёткі, якую мастак аздобіў іншымі лінарытамі. І ў далейшым мастак звяртаўся да вобраза Цёткі, былі награвіраваны 4 партрэты Алаізы Пашкевіч і 2 экслібрысы. Выстаўка паказвае больш шырокі культурны кантэкст пачатку ХХ стагоддзя, на якой прадстаўлены важныя для мастака вобразы Айчыны, якія цікава будзе ўбачыць сучаснаму рупнаму і ўдумліваму гледачу.

Будзем рады бачыць Вас у Доме Коласа!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
    • Тэст: Пазнай традыцыйную беларускую страву з бульбы
    • «Калі бываюць музы ў такіх балючых кніг...» Размова з нямецкім славістам, які напісаў кнігу пра наш 2020-ты
    • 7 ідэй калядных падарункаў, якія прынясуць радасць кожнаму
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип