Ураджайны кірмаш у Тбілісі

17.09.2023 12:00 - 20:00 прастора «Кропка» (Амаглеба 1) Бясплатнае

У нядзелю, 17 верасня, беларусаў Тбілісі запрашаюць на ўраджайны кірмаш ў каворкінгу «Кропка».



 Дата: 17 верасня

Час: з 12.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «Кропка», Амаглеба 1, Тбілісі 


Вас чакае дужа ўраджайны маркет, дзе можна набыць: 

Упрыгожванні ручной працы 

Арт-паштоўкі 

Касметычныя эка-сродкі і мыла 

Дызайнерскае адзенне 

Вязаныя цацкі і аксэсуары

 Хатнія прысмакі і пірагі 

А таксама бяспройгрышная латарэя! 


На працягу дня вы зможаце паўдзельнічаць у майстар-класах: 

14:00 робім бранзалецік 

15:00 малюем скетч

 18:00 робім бранзалецік 


Увесь дзень працуе беларуская бібліятэка і своп: вы можаце прынесці ўжо не патрэбныя вам рэчы і адзенне ў «‎Скрыню рэчаў», а сабе забраць тое, што будзе пасаваць вам. 


Імпрэза прыязная для дзяцей, таму завітвайце ўсёй сям’ёй! 


Уваход вольны!





Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Майстар-клас па ляльках «Дзесяціручка» ў Гомелі

12.09.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ