Уручэнне літаратурнай прэміі “Залатая літара”

28.03.2013 18:30 - 20:00 Кнігарня “логвінаЎ” (Незалежнасці 37а) Бясплатнае

Уручэнне літаратурнай прэміі “Залатая літара”

На “Нулявым кніжным кіламетры”, які знаходзіцца на ганку кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37а), адбудзецца ўручэнне прэміі “Залатая літара” за 2012 год. У імпрэзе возмуць удзел: Адам Глобус, заснавальнік прэміі, намінанты на прэмію,  літаратары.

28 сакавіка. Пачатак а 18-30.

Крыху пра прэмію. “Залатая Літара” – штогадовая  літаратурная прэмія, якая ўручаецца пісьменнікам Адамам Глобусам за найлепшую кнігу года. Уручаецца з 2004. Уганараванне традыцыйна адбываецца ў сакавіку, ды праводзіцца ў маленькіх кавярнях і кнігарнях Мінска.  Лаўрэтамі прэміі ў розныя гады рабіліся Сяргей Харэўскі, Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Андрэй Федарэнка. Памер прэміі складае сто еўраў. Сёлета ў шорт-лісце “Залатой літары” апынуліся 5 кніг:

Валянцін Акудовіч “Кніга пра нішто”

Уладзімір Арлоў “Пакуль ляціць страла”

Алесь Бяляцкі “Асвечаныя беларушчынай”

Сяргей Календа “Кантынентальны сняданак”

Наста Манцэвіч “Птушкі”


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Піўная лекцыя ў Брэсце

19.08.2026 (19:00 - 21:00) ТЦ «Микс» (бар «Люстра») (вул. 28 Ліепня, 37А)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ