Уручэнне прэміі Арсенневай

11.06.2020 19:00 - 20:00 Старонкі Беларускага ПЭНа ў сацсетках Прагляд вольны

11 чэрвеня (чацвер) а 19.00 у сацсетках Беларускага ПЭН-цэнтра адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Наталлі Арсенневай за найлепшую беларускамоўную кнігу паэзіі 2019 года.

Гледачоў цырымоніі чакаюць выступы шорт-лістараў прэміі: Дануты Бічэль-Загнетавай з кнігай “Гускі вяртаюцца”, Вольгі Гапеевай са зборнікам “Чорныя макі” і Андрэя Хадановіча з кнігай “Школа травы”. Таксама ў анлайн-цырымоніі прымуць удзел прадстаўнікі арганізацый-заснавальнікаў прэміі: Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза Беларускіх пісьменнікаў і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Лаўрэата прэміі абвесціць адзін з сябраў журы.

Пераможца атрымае грашовы прыз у 4000 беларускіх рублёў.

Спасылкі на сацсеткі, дзе можна глядзець эфір:
Facebook
ВКонтакте
Youtube






Вам можа быць цікава

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Сустрэча з беларускімі літаратарамі ва Уроцлаве

22.09.2026 (17:00 - 19:00) Канферэнц-зала Асалінэума (pl. Nankiera 17)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ