Уручэнне прэміі Арсенневай і музычна-паэтычная вечарына

06.12.2017 18:30 - 21:00 Прэс-клуб (Прэс-клубе (вул.Веры Харужай 3-601) Бясплатнае

Каляды зусім блізка – самы час крыху запаволіцца і настроіцца на святочны лад. Прапануем зрабіць гэта разам з цудоўнымі беларускімі паэтамі і музыкамі ў цёплай сяброўскай атмасферы. Сустрэча адбудзецца пад знакам Наталлі Арсенневай – прэмія імя якой за найлепшую кнігу паэзіі будзе ўручаная падчас імпрэзы.

Уручэнне прэміі Арсенневай і музычна-паэтычная вечарына адбудуцца 6 снежня ў Прэс-клубе (вул.Веры Харужай 3-601). Пачатак у 18:30. Уваход вольны.

Удзел возьмуць: Уладзімір Арлоў, Зміцер Вайцюшкевіч, Ганна Комар, Наста Кудасава, Уладзімір Някляеў, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч.

У кароткі спіс прэміі за найлепшую паэтычную кнігу мінулага году ўвайшлі:

Віктар Жыбуль “Дзяцел і дупло”
Ганна Комар “Страх вышыні”
Наста Кудасава “Маё невымаўля”
Уладзімір Някляеў “Толькі вершы”
Сяргей Прылуцкі “Патрыятызм для чайнікаў”
Міхась Скобла “Камізэлька для месяца”
Андрэй Хадановіч “Цягнік Чыкага-Токіё”
Юлія Цімафеева “Цырк”

У складзе журы прэміі сёлета працавалі вядомыя літаратары, перакладчыкі і літаратуразнаўцы – Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Глазаў, Вальжына Морт і Ціхан Чарнякевіч.

Прэмія за найлепшую паэтычную кнігу заснаваная ў гонар выдатнай беларускай паэткі, зоркі літаратуры Заходняй Беларусі, аўтаркі знакавага верша “Магутны Божа” Наталлі Арсенневай. Пасля вайны Арсеннева апынулася ў эміграцыі, дзе працягвала займацца беларускай справай, удзельнічала ў культурнай і асветніцкай дзейнасці.

Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай заснаваная пры спрыянні Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. Сёлета прэмія будзе ўручацца ўпершыню, але плануецца, што стане штогадовай.


Вам можа быць цікава

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ