Усё, што вы хацелі ведаць пра Правы Чалавека – семінар ў Віцебску!

16.12.2016 18:00 - 20:00 Unnamed Venue (вул. Кастрычніцкая, 12, офіс 16) Уваход вольны

Калі хочаце больш даведацца пра Правы чалавека і пачаць па-троху змяняць гэты свет — прыходзьце на семінар у Віцебску 16 снежня па адрэсе: вул. Кастрычніцкая, 12, офіс 16 з 18.00 па 20.00.

Форма рэгістрацыі для ўдзелу тут!

Пра што праграма?

Падчас двухгадзіннага семінара мы пагутарым пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца Правы Чалавека. Зразумеем, калі нашы правы парушаюцца, а калі не і якія існуюць механізмы іх абароны.

Таксама мы паразважаем аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека — гэта вельмі канкрэтныя рэчы.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнання і г.д.

Вядучы – Міхась Мацкевіч.

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі Правам Чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Уводны курс па Правах Чалавека—  асветніцкая праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на evgeniyapochepko@gmail.com


Вам можа быць цікава

Навагодняя ялінка для дзетак палітвязняў у Варшаве

19.12.2025 (16:00 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

ZVONKU і сябры ў Мінску

19.12.2025 (19:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Батлейка і калядны кірмаш у Лондане

20.12.2025 (14:30 - 17:00) Church of St. Cyril (Holden Avenue)

Імпрэза “Прыйшла Каляда!” у Мінску

22.12.2025 (14:00 - 16:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ