Утульны педагагічны сэйшн ва Уроцлаве

08.04.2023 16:00 - 21:00 (Hubska 7) 10 злотых

У суботу, 8 красавіка, беларускія педагогі ды псіхолагі Уроцлава ўпершыню збіраюцца на ўтульны «Педагагічны сэйшн».



Дата: 8 красавіка

Час: з 16.00 да 21.00 (час мясцовы)

Месца: Hubska 7 (трэці паверх), Уроцлаў


Сустрэчу ладзяць, каб бліжэй пазнаёміцца, наладзіць сувязі, стварыць прастору, дзе можна знайсці маральную і прафесійную падтрымку, згуляць у народныя ды інтуіцыйныя гульні.

А галоўнае — каб шчодра дзяліцца сваімі працоўнымі інструментамі, распавесці пра ўдалыя адукацыйныя праекты: досвед анлайн-заняткаў для малодшых школьнікаў, ментарства для дзяцей, практыкі Mindfullness, праект «Чамаданчык МІФаў» (малых інтэрактыўных фарматаў) ды інш.

Запрашаюць усіх зацікаўленых настаўнікаў, псіхолагаў, бацькоў.

Уваход — данат у 10 злотых на прысмакі да гарбаты. Запісвайцеся па нумары +48 452528168 (спадарыня Любоў).







Вам можа быць цікава

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ