V Міжнародны фестываль міфалогіі “У госці да Лепельскага Цмока”

18.08.2018 11:00 - 23:00 Урочышча Цмока Бясплатнае

18 жніўня ў Лепелі ва Урочышчы Цмока адбудзецца V Міжнародны фестываль міфалогіі “У госці да Лепельскага Цмока”.

Праграма:

“Музычны алімп”

11.00-11.15 Цмок і арганізатары вітаюць гасцей і ўдзельнікаў

11.15-11.45 Парад удзельнікаў фэсту (Беларусь, Эстонія, Расія, Польшча)

11.45-12.00 Напрамак супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай прадстаўляе Таварыства з абмежаванай адказнасцю “БЕЛАКІТ”

12.00-12.20 Прэзентацыя песень беларускіх перасяленцаў,што запісаныя па сібірскіх вёсках, прадстаўляе гурт аўтэнтычнай песні “Крывічы”

г.Іркуцк (Расія)

12.20-13.00 Калектыў эстонскага народнага танца “Paikeseratas”

г. Нарва (Эстонія)

13.00-13.50 “Рэй”- ансамбль народнай песні і танца

г.Мінск (Беларусь)

13.50-14.40 “Рада”- фолькгурт традыцыйнага мужчынскага спеву

г.Мінск (Беларусь)

14.40-15.25 “Warsobe”-музычны гурт у стылі worldmusic

г.Мінск (Беларусь)

15.25-16.30 “Лепшае і новае”-спявае Зміцер Вайцюшкевіч

( Беларусь)

16.30-17.20 “Harotnicamix”-музычны гурт аўтарскай песні ў спалучэнні электронных і акустычных інструментаў

г.Мінск (Беларусь)

17.20-18.30 “Восьмыдзень”-музычны гурт у стылі эксперыментальнага фольку

г.Віцебск (Беларусь)

18.30-19.40 “Рокаш”-традыцыйны ўдзельнік фестывалю, музычны гурт у стылі фольк-року

г.Мінск (Беларусь)

19.40-20.30 “Nevrida”-музычны гурт у стылі фэнтазі-фольк

г.Мінск (Беларусь)

20.30-21.15 “Рэха”-музычны гурт у стылі шансон-рок

г.Мінск (Беларусь)

21.15-22.10 “НагУаль”-музычны гурт у стылі фольк-мадэрн

г.Мінск (Беларусь)

“Дзіцячы пагорак”

13.00 Інтэрактыўныя гульні для дзетак ладзіць акцёр, драматург Васіль Дранько-Майсюк.

Самыя спрытныя і ўмелыя змогуць разам з суполкай Terramalbum змайстраваць для сябе ляльку-выканаўцу жаданняў, альбо сплесці прыгожы пояс.

“Танцавальная лагчына”

14.00 Запрашаем аматараў беларускай песні і побытавых танцаў прыняць удзел у майстар-класах, арганізаваных нашымі гасцямі, гуртом аўтэнтычнай песні іркуцкай гарадской грамадскай арганізацыі “Беларускі клуб “Крывічы”.

“Даліна майстроў”

11.00 Майстры і рамеснікі Беларусі прадстаўляць вырабы народных промыслаў, праводзяць майстар-класы па вырабе сувенірнай прадукцыі з прыродных матэрыялаў

“Кулінарны востраў”

11.00 Прапануе шэдэўры народнай кухні ад беларускіх аграсядзіб, вясковых падвор’яў, кулінараў-аматараў народай кухні і прафесіяналаў. Будзе праведзены кулінарны тур-конкурс “Ежа ад Цмока” – клёцкі з душамі.

Беларускіарт-паб “Torvald” прапануе душэўную кухню і адмысловыя напоі.

“Турыстычнае ўзбярэжжа”

11.00 Турыстычныя ўстановы і індывідуальныя прадпрымальнікі ў сферы турызму прапануюць пазнаёміцца з цікавымі магчымасцямі адпачынку.

“Магічны яр”

19.30 Сакральныя таямніцы традыцый і павер’яў нашых продкаў прыадчыняць знаўцы залатых правіл народнай культуры, аўтары шматлікіх выданняў па этнаграфіі і фальклору Янка Крук і Аксана Катовіч. Сустрэча з імі прызначана ў МІФІЧНЫМ ЯРЫ.

НЕ прапусціце!

Лепельскі Цмок жадае добрага настрою, прыемнага адпачынку і пазітыўных эмоцый.

Да сустрэчы!

Паводле арганізатараў


Вам можа быць цікава

Лекцыя «Зачараваны роднай прыродай. Майстар пейзажа Антон Бархаткоў» у Мінску

09.09.2026 (17:00 - 19:00) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24)

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ