Вадзім Жылко, Мікола Кандратаў і Аляксея Нежавец у Лунінцы

21.11.2013 12:00 - 15:00 Unnamed Venue (Лунінец, Фрунзэ, 12) Бясплатнае

21 лістапада 2013 года ў Лунінцы ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудуцца творчыя сустрэчы Вадзіма Жылко, Міколы Кандратава і Аляксея Нежаўца. А 12-й гадзіне ў Лунінецкай раённай бібліятэцы Мікола Кандратаў прэзентуе новую кнігу паэзіі “Кроплі дажджу”, Вадзім Жылко пазнаёміць слухачоў з новымі выданнямі лунінецкіх літаратараў, а бард Аляксей Нежавец прадставіць агульнай увазе свае новыя і ўжо знаёмыя песні. А 14-й гадзіне ў рэдакцыі газеты “Информ-прагулка” будзе праведзена сустрэча з чытачамі і журналістамі недзяржаўнага штотыднёвіка.

Імпрэзы пройдуць па адрасе: Фрунзэ, 12. Усіх наведвальнікаў чакае цёплая атмасфера, а цікаўных і кемлівых – прызы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Зімовая казка» ў Мінску

12.12.2024 12:00 - 02.03.2025 19:00 галерэя FARBA (пл. Свабоды, 8)

Выстава Вольгі Орсік «Каштоўнасці» ў Віцебску

12.01.2025 14:00 - 09.02.2025 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

J:Mors ва Уроцлаве

28.02.2025 (20:00 - 22:00) Łącznik (Tramwajowa 1-3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ