Выстава "Кропка ўваходу: справа жанчын" ў Варшаве

08.03.2026 - 12.03.2026 12:00 - 18:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае

У нядзелю, 8 сакавіка, у Музеі Вольнай Беларусі пачынае працу выстава "Кропка ўваходу: справа жанчын".


Гэта выстава пра жанчын і іх волю, якая нараджаецца там, дзе права не існуе.

Праз адзенне і асабістыя рэчы беларусак экспазіцыя адкрывае гісторыі супраціву, страты, уразлівасці і сілы.

Гэтыя ўбранні - не проста тканіна, рэч. Яны сталі сведкамі. Яны захавалі дотык страху і рашучасці, холад камеры і цяпло салідарнасці. Яны распавядаюць пра жанчын, якія адстойвалі і адстойваюць годнасць - на вуліцы, у судзе, за кратамі і на волі.

Калі права адмяняецца, цела і адзенне становяцца моваю. Калі голас спрабуюць заглушыць, застаюцца форма, колер, след.

Гэта выстава пра тое, як асабістае становіцца публічным, як крохкасць суіснуе з мужнасцю, і як памяць прарастае праз матэрыю.

Гэта справа жанчын. І гэта нашая справа.

Выстава створана ў супрацоўніцтве з аб’яднаннем жанчын-палітзняволеных "Побач".

Выстава працуе да 12 красавіка.


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Вясновы канцэрт ансамбля «Класік-Авангард» у Мінску

18.04.2026 (17:00 - 19:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ