Вандроўка на Гарадзеншчыну з Паўлам Каралёвым

01.05.2022 07:30 - 23:00 (Гарадзеншчына) Бясплатнае

1 траўня гісторык ды этнограф Павел Каралёў запрашае ў вандроўку «Магнацкія дыяменты» па Гарадзеншчыне. Маршрут: Мінск — Косава — Ружаны — Жыровічы — Альбярцін (Слонім) — Мінск.



Дата: 1 траўня

Час: выезд у 7.30, вяртанне а 23-й.

Месца: Гарадзеншчына

У Косаве вы ўбачыце Троіцкі касцёл 19 ст. Наведаеце адноўленую сядзібу, дзе нарадзіўся знакаміты Тадэвуш Касцюшка, і Косаўскі палац магнатаў Пуслоўскіх, адзін з самых велічных у Беларусі.

У Ружанах пабачыце выдатны палацава-паркавы комплекс Сапегаў, які называюць «Ружанскі версаль». Наведаеце музей, размешчаны ў адноўленай браме. Таксама ў самім мястэчку падзівіцеся на Троіцкі касцёл і Петра-Паўлаўскую царкву, пабачыце рэшткі сінагогі.

У Жыровічах вас чакае цудоўны барочны архітэктурны ансамбль Свята-Успенскага мужчынскага манастыра 17-18 ст., фундаваны шматлікімі магнатамі.

У Альбярціне пад Слонімам вы ўбачыце палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх 19 ст.

Запіс і дадатковая інфармацыя па спасылцы


Вам можа быць цікава

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Вясельныя традыцыі ў Суле

12.09.2026 14:00 - 13.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ