Вандроўка за шчуркамі «Валадар пярсцёнкаў» у Нацпарку «Прыпяцкі»

22.07.2023 11:00 - 18:00 Нацпарк «Прыпяцкі» Бясплатнае


У суботу, 22 ліпеня, Нацпарк «Прыпяцкі» кліча ў вандроўку за шчуркамі!
 


Дата: 22 ліпеня

Месца збору: аграгарадок Ляскавічы, гатэль «Над Прыпяццю», Петрыкаўскі раён 

Засталося зусім мала часу: неўзабаве птушаняты рэдкай ды прыгожай птушачкі — залацістай шчуркі — пакінуць гнёзды і калонія спусцее. А пакуль бацькі актыўна лётаюць і выкормліваюць сваё патомства. То не прапусціце шанец: экскурсія паўторыцца толькі праз год! 

Вас чакае захапляльнае падарожжа ў свет залацістай шчуркі, птушак, дзікай прыроды і археалогіі: 

будзеце назіраць і любавацца самай прыгожай птушкай Беларусі — залацістай шчуркай у біноклі і падзорную трубу; 

паназіраеце за гняздом чорнага бусла і яго насельнікамі на свае вочы пазнаёміцеся з іншымі птушкамі Нацыянальнага парку і прымеце ўдзел у іх кальцаванні разам з арнітолагамі ў палявым лагеры. 

І калі пашанцуе, у арніталагічныя сеткі заляціць залацістая шчурка і яе акальцуюць на вашых вачах;

ці зможаце выпусціць птушак пасля кальцавання. Даведаецеся, навошта кальцуюць птушак, куды яны ляцяць і цікавыя факты пра іх;

 прагуляецеся па Палескіх «Мальдывах» — пясчаных выдмах, патрымайце ў руках археалагічныя артэфакты з неаліту, якія ляжаць тамака наўпрост пад нагамі; 

выкупаецеся ў прыгожым старым возеры пасярод белых гарлачыкаў; 

пафоткаеце балотных чарапах, калі яны зробяць ласку прагуляцца па пясчаных выдмах; 

пераправіцеся на пароме праз Прыпяць у Дарашэвічах;

 праедзеце праз поймавыя дубровы і лугі; 

убачыце дзівосныя пейзажы, зробіце шмат крутых фатаграфій і вывезяце масу ўражанняў, якія яшчэ доўга будзеце ўспамінаць.

 У кошт уключана: 

трансфер 

пераправа на пароме ў Дарашэвічах 

суправаджэнне арнітолагам і гідам 

экскурсійная праграма 

біноклі і падзорныя трубы

Дадаткова аплачваецца:

 харчаванне 

пражыванне, калі жадаеце, у туркомплексе Дарашэвічы, гатэль «Над Прыпяццю» ў Ляскавічах. Магчыма размяшчэнне ў палатках на туркомплексе ў Дарашэвічах. 

Кошт удзелу — 70 рублёў + 5 рублёў эказбору


З пытаннечкамі ды па запіс звяртайцеся смела па нумары +375339180733.




Вам можа быць цікава

Выстава Вікторыі Ільіной у Гродна

03.12.2025 17:30 - 22.12.2025 20:30 Гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Прэзентацыя сёлетняга выпуска альманаха „Беларус“ у Нью-Ёрку

13.12.2025 (17:00 - 18:00) Сабор св. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Avenue)

Прэзентацыя кнігі "Крама цудаў" у Мінску

14.12.2025 (19:00 - 20:00) Кінатэатр "Піянер" (ул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ