Наведвальнікам прапануюцца прэм’ера гульні-спектакля “Хто расце ў садзе?”, музыка, песні, вясёлыя конкурсы, майстар-класы…. А таксама падарункі для самых актыўных удзельнікаў.
Падчас спектакля “Хто расце ў садзе” яго аўтар Васіль Дранько-Майсюк разгорне перад маленькімі гледачамі інтэрактыўную дзею: раскажа і пакажа, якія адметныя істоты жывуць у яго садзе, іх характары, настроі і памкненні. Да прыкладу, у садзе жыве хітры вусень Мікіта, які хоча... А вось што ён хоча дазнаюцца наведнікі фэсту. А яшчэ дзеці даведаюцца, як адрозніць вішню ад чарэшні, грушу ад яблыні, калі дрэвы яшчэ не ў квецені, навучацца абараняць расліны ад прагавітага вусеня. І што важна, дзеткі будуць не толькі гледачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі гульні-спектакля, падчас якога чакаюцца арыгінальныя гульні і нечаканыя выпрабаванні, а настрой будзе абавязкова сонечны!
Дарослыя таксама не будуць абдзеленыя ўвагай. На фэсце адбудзецца цікавая і карысная сустрэча з псіхолагам Наталляй Данілавай, якая распавядзе пра асноўныя прынцыпы пазітыўнага выхавання дзяцей і адкажа на пытанні наведнікаў.
І прыемны дадатак: набыўшы квіток на фэст, наведвальнікі займеюць магчымасць яшчэ і паглядзець асноўную экспазіцыю і часовыя выставы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Квіткі:
Дзеці – 10 рублёў
Дарослыя – 7 рублёў
Дзеці да трох год – бясплатна
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Мінск, вул. Карла Маркса, 12
Тэл.: 226-05-32, 327-43-22
histmuseum.by
Падзея ў Facebook