Вандроўка «Стварэнне беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1918 гг»

03.04.2018 18:30 - 18:30 Пасля рэгістрацыі 8 руб

Добрая навіна для аматараў менскіх вандровак з адным з найлепшых знаўцаў гісторыі Мінска Іванам Сацукевічам! У сераду 11 красавіка адбудзецца перанесеная з сакавіка вандроўка, у якой спадар Іван прадставіць сваю версію экскурсіі, прысвечанай 100-годдзю БНР.

Вандроўка «Стварэнне беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1918 гг» прысвечаная драматычным падзеям стварэння беларускай дзяржаўнасці ў Мінску ў 1917-1918 гадах, у прыватнасці падпісанню 25 сакавіка 1918 года 3-й Устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі, якая абвесціла пра незалежнасць Беларусі.

Падчас пешаходнай вандроўкі мы падыйдзем да будынкаў, у якіх адбываліся важнейшыя падзеі, якія прывялі спачатку да ўтварэння БНР, а за тым і БССР. Даведаемся, дзе праходзіў Першы ўсебеларускі з’езд, дзе размяшчаўся Аблвыкамзах, дзе была падпісаная легендарная 3 Устаўная грамата ды адбываліся іншыя знакавыя падзеі таго часу. Разам з удзельнікамі тых падзей мы пройдземся па тагачаснаму Менску.

Кошт экскурсіі : 10 бел. руб., заўсёднікам і групам (папярэдне) – 8 руб.

Запіс ды ўся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах:
+375-44-5386283 і +375-25-5458430 (viber), а таксама праз е-майл bielkultura@gmail.com


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Літва вачыма беларускіх мастакоў» у Троках

30.06.2026 18:00 - 14.07.2026 18:00 Trakų kultūros ir meno centras (Vytauto g. 69)

Сустрэча з Кацярынай Андрэевай у Вільні

03.07.2026 (18:00 - 20:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Сямейны Фэст Маці Божай Будслаўскай у Лодзі

05.07.2026 (13:15 - 16:30) касцёл св. Ёзафа (Ul. Ogrodowa 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ