Як рэдагавалі Караткевіча: сустрэча ў Мінску

04.11.2025 19:00 - 20:00 Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 10 рублёў

У аўторак, 4 лістапада, у музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу.



Зусім хутка Беларусь будзе адзначаць 95-годдзе з яго дня нараджэння.

Дзякуючы яго творам не адно пакаленне беларусаў адкрыла для сябе сваю краіну - яе гісторыю і прыгажосць роднага слова.

Тэксты Уладзіміра Сямёнавіча адметныя - узнёсла-рамантычныя, поўныя эмоцый. 

Як з гэтым напорам працавалі савецкія рэдактары, даведаецеся з лекцыі аднаго з укладальнікаў Збору твораў Уладзіміра Караткевіча (у 25 тамах) – літаратара і прафесійнага рэдактара Пятра Жаўняровіча.

Квіткі - 10 рублёў.


Вам можа быць цікава

Выстава Іны Дзянішчык "Колератэрапія" ў Мінску

11.03.2026 18:00 - 18.03.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Імпрэза “Гуканне вясны” у Суле

14.03.2026 14:00 - 15.03.2026 16:00 парк гісторыі Сула (Сула)

Акустычны Вольскі ў Капенгагене

19.03.2026 (19:00 - 21:00) Ungdommens Demokratihus (Slagtehusgade 10a)

Iva Sativa ў Гданьску

26.03.2026 (20:00 - 22:00) Czudner SPOT (Łąkowa 35)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ