Вандроўка з Ірынай Дубянецкай “Вера Беларусі”

------------ Бясплатнае

Вера Беларусі
Вандроўка першая, касмаганічная
“У цэнтры сьвету, на ўскрайку сьвядомасьці”

У суботу 24-га траўня разам з Ірынай Дубянецкай выпраўляемся ў навуковую экспедыцыю па дасьледаваньні феномена беларускае полірэлігійнае традыцыі.

Ехалі мы логам,
Сустрэліся з богам,
Ехалі мы лесам,
Стрэліся з Вялесам,
А казаў нам божа:
«Ці добра ж вам будзе?»
(з Уладзіміра Караткевіча)

Падарожжа ў складках прасторава-часавага кантынуўму ў спадзяваньні пабачыць цмакоў (ці іх сьляды); сьвятых (ці іх сьляды); дасьледаваць замкавыя таямніцы (ці іх сьляды); легендарныя гарады, храмы й корчмы (ці вазёры, ў якія яны паправальваліся); пакаштаваць вадзіцы з жывой крыніцы, а таксама даведацца, хто, дзе й навошта ствараў сусьвет і беларускія краявіды.
Парталы ў падпрастору і ў пятае вымярэньне будзем шукаць у пунктах на сакральных лініях, якія праходзяць праз Валожыншчыну, Вілейшчыну й Лагойшчыну.

Каб патрапіць, тэлефануйце: +375 29 1802838, Святлана


Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Тройчы дзевяць» у Мінску

17.04.2026 18:00 - 17.05.2026 17:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Майстар-клас па відзіках у Мінску

30.05.2026 (13:00 - 15:00) (галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ