• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Варкшоп “STATUS: РАЗАМ”

Пачатак: 26.01 (12:00)
Канец: 26.01 (17:00)
Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"
(Мінск, пр-т Незалежнасцi 37А)
Google

Варкшоп аб самаарганізацыі груп и супольнасцей у сферы мастацтва

Да ўвагі мастачак/коў, куратарак/аў, крытыкаў, працаўнiц/коў культуры з Беларусі, зацiкаўленых у стварэнні самаарганізаваных калектываў/груп.

Мы рады анансаваць прыём заявак да ўдзелу ў варкшопе аб самаарганізацыі груп і супольнасцей у сферы мастацтва «СТАТУС: РАЗАМ» у рамках праекта «STATUS: роля мастачак i мастакоў у трансфармацыi грамадства», які адбудзецца 26 студзеня 2019 года на партнёрскай пляцоўцы ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» з 12.00 па 17.00.

Нагадваем, што праект STATUS рэалізуюць арт-цэнтр Konstepidemin (Гётэборг, Швецыя) i галерэя КХ (Брэст, Беларусь) у партнёрстве з Галерэяй сучаснага мастацтва “Ў”.

Што будзе на варкшопе?

Адной з даследчых тэмаў у рамках праекта STATUS з’яўляецца прафесiйная мастацкая супольнасць і ўмовы яе існавання, у тым ліку самаарганiзацыя як магчымасць калектыўнага, самастойнага і незалежнага існавання прадстаўнікоў арт-супольнасці па-за межамі інстытуцыянальных, карпаратыўных ці іншых кантэкстаў, што і прапануецца абмеркаваць у рамках сустрэчы. Варкшоп будзе складацца з тэарэтычных і практычных блокаў, дзякуючы якім удзельнікі змогуць разгледзець актуальныя і важныя аспекты самаарганізацыі і крокі выбудоўвання самаарганізаваных мастацкіх праектаў / ініцыятыў.

У рамках варкшопа таксама адбудуцца перформанс мастака Дзяніса Раманоўскага «Дэмакратычны Салат» і прэзентацыі прадстаўніц і прадстаўнікоў такіх самаарганізаваных груп, як: Makeout (Віка Біран і Міла Вядрова), РАБОТАЙ БОЛЬШЕ! ОТДЫХАЙ БОЛЬШЕ! і NonExistence Centre and Ställberg Mine (Карл-Оскар Шоэгрэн, Швецыя). Выступоўцы падзеляцца практычнымі ведамі і ўласным досведам таго, як выпрацоўваюцца і асэнсоўваюцца сістэмы прыняцця рашэнняў, вопытам размеркавання зонаў адказнасці і выпрацоўкі правілаў камунікацыі ў калектывах, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі і каштоўнасцямі.

Хто можа ўдзельнічаць?

Да ўдзелу запрашаюцца мастачкi/кi, куратаркi/ы, крытыкi, працаўнiцы/кi культуры з Беларусі, зацiкаўленыя ў стварэнні самаарганізаваных калектываў/груп. Гэта таксама могуць быць існуючыя калектывы, якім патрэбныя ўмовы для абмеркавання пытанняў самаарганізацыі і якія шукаюць прафесійнае натхненне.

Базавае валоданне ангельскай мовай вітаецца, бо частка варкшопа будзе весціся па-ангельску, але гэта не стане абмежаваннем, бо ўсе тэарэтычная блокі будуць перакладзены.

Удзел у варкшопе вольны, прадугледжаны лёгкія снэкі і кава-паўзы. Транспартныя выдаткі ўдзельнікаў, якія прыедуць у Мінск з іншых гарадоў, будуць кампенсаваныя.

Як падаць заяўку?

Калi ласка, для ўдзелу зарэгіструйцеся па спасылцы. Калi ў вас з’явiлiся пытаннi, калi ласка, пiшыце на [email protected]


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип