Варожбы ў Гомелі

21.01.2023 15:00 - 19:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 5 рублёў

У суботу, 21 студзеня, у філіяле Веткаўскага музея — таямнічая і містычная этнавечарына з варожбамі.



Дата: 21 студзеня

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель 


Калядны час вельмі спрыяе для таго, каб варажыць. Завітвайце ж за магічнымі старажытнымі рытуаламі, гульнямі, спевамі. А таксама танцамі!

Удзельнікі вечарыны будуць спасцігаць таямніцы варожбаў на Гомельшчыне: шчасце, доля-нядоля, багацце, замужжа... Усё для таго, каб высветліць будучыню, падрыхтавацца да непазбежнага.

КАЛЯДНЫ БОНУС: пакажуць батлейку для дарослых!

Вечарына ні ў якім разе не абыдзецца без застолля. Па добрай традыцыі і каб увесь год быў шчаслівы — стол збіраюць у складчыну!

Прыносьце з сабой штосьці да святочнага стала — любыя смаколікі (і не толькі салодкія): яешню, пірагі, бліны, мёд, бульбу, каўбасу, сала, сыр, закруткі, цукеркі, печыва, любыя іншыя вамі любімыя ласункі.

І бярыце з сабой сяброў ды сяброў вашых сяброў!


Кошт — 5 рублёў дарослым, 2,50 рублі дзецям.




Вам можа быць цікава

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

21.09.2026 (19:00 - 21:00) касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ