Варшава. Прэзентацыя сямейнай чытанкі “Зярнятка”

12.12.2015 11:30 - 13:00 Беларускі Дом у Варшаве (Wiejska 13/3) Бясплатнае

Інтэрактыўная гульнявая прэзентацыя сямейнай чытанкі “Зярнятка” з удзелам аўтара-укладальніка, педагога Зосі Куставай адбудзецца 12 снежня аб 11.30 у Беларускім Доме ў Варшаве.

Сустрэча для дзетак, бацькоў актуальных і будучых, для аматараў беларускай літаратуры і культуры, для дарослых, якія любяць цукеркі і прыемныя кампаніі, для ўсіх-усіх, каго цікаіць і хвалюе наша і сваё :)

Мадэратар імпрэзы – Валярына.

Беларускі Дом у Варшаве запрашае (Wiejska 13/3) – 12 снежня аб 11.30 (па польскім часе).

Будзе весела, дынамічна, душэўна і па-добраму.

У праграме:
• уступнае слова, размова з дарослымі
• беларускія народныя гульні, прыпеўкі, калыханкі, хуткагаворкі
• літаратурная віктарына для дзяцей і дарослых
• конкурс малюнкаў (малюем на месцах герояў беларускай гісторыі і казак, любімых беларусаў)
• конкурс вершыкаў
• інтэрактыў
• знаёмства з методыкамі гадавання і развіцця
• адказы на пытанні
• аўтограф-сессія
• БУДУЦЬ ПРЫЕМНЫЯ СЮРПРЫЗЫ. Адзін з якіх прамова пра вывучэнне мовы беларускамоўнай гішпанкі Анхелы Эспіноса Руіз.

Зборнік скіраваны на развіццё мовы, творчых здольнасцей, эстэтычнае выхаванне дашкольнікаў і пачаткоўцаў на аснове літаратурнага матэрыялу. У кнізе выкарыстаныя вершы, апавяданні, казкі, загадкі, прыпеўкі, калыханкі, гульні, прыказкі, прымаўкі, хуткагаворкі. Кніга выйшла з друку у 2015 годзе.

Чытанка можа стацца файным падарункам на Калядныя святы для малых і дарослых! Вокладка цвёрдая, малюнкі каляровыя.

Уваход вольны. Шчыра запрашаем! Прыходзьце самі, запрашайце сяброў!


Вам можа быць цікава

Фэст «Арт ад Белкарт» у Мінску

13.09.2025 14:00 - 14.09.2025 22:00 Lidbeer Dvor (вул. Гікалы, 5)

SAMOTA і navalach у Познані

18.09.2025 (20:00 - 22:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Майстар-клас па вырабе кубышкі-траўніцы ў Гомелі

20.09.2025 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ