Варштат па выпечцы жытнёвага хлеба ў Тбілісі

21.04.2024 13:00 - 16:00 прастора «Кропка» Бясплатнае


У нядзелю, 21 красавіка, у прасторы «Кропка» адбудзецца варштат па выпечцы жытнёвага хлеба. З дэгустацыяй «Нарачанскага»!






Дата: 21 красавіка

Час: з 13.00 да 16.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «Кропка» (адрас нагадаюць па рэгістрацыі), Тбілісі 



Вы пазнаёміцеся з традыцыямі хлебапячэння ў Беларусі і даведаецеся больш пра сучасны беларускі хлеб. А таксама разберацеся, як спячы такі хлеб самастойна. 

Кожны зможа сысці са сваёй закваскай (рошчынай) і рэцэптам прыгатавання хлеба, які падрабязна разбяруць на сустрэчы. 


Вазьміце з сабой, калі жадаеце зрабіць закваску, невялічкія шкляныя банкі (бо на ўсіх можа не хапіць). 

Удзел вольны, рэгіструйцеся праз тэлеграм @kurovsik.






Вам можа быць цікава

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

17.09.2026 (19:00 - 21:30) (паведамяць удзельнікам)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ