Аўтарскі вечар Змітра Бартосіка ў Вільнюсе!

13.10.2023 20:00 - 22:00 Дом Легенд (Subačiaus g. 15/2) Бясплатнае

У пятніцу 13-га кастрычніка цудоўная дата, каб сабрацца на аўтарскі вечар «Сьмяяцца, плакаць і сьпяваць» вядомага беларускага барда, журналіста, пісьменніка Змітра Бартосіка.


Дата: 13 кастрычніка

Час: 20.00

Месца: Дом Легенд (Subačiaus g. 15/2, Vilnius)

Вас чакае вясёлы шансон 90-х гадоў. Шансон у добрым сэнсе гэтага слова. Віленскія балады. Чытанне непрыдуманых анекдотаў з жыцця, цытаваных з уласных твораў. А таксама песні Аляксандра Вярцінскага, Булата Акуджавы і Ўладзіміра Высоцкага ў перакладах Рыгора Барадуліна. Партыя баяна — Тацяна Карпіловіч.

Імпрэза адбываецца пры падтрымцы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў.

Уваход вольны, але данаты выступоўцам дужа вітаюцца.



Вам можа быць цікава

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Фэст святога Барталамея ў Вільні

23.08.2026 (09:00 - 13:00) касцёл св. Барталамея (Užupio g. 17A)

Свята да 35 гадоў Незалежнасці Беларусі ў Вільні

23.08.2026 (15:30 - 18:00) Дом нацыянальных супольнасцяў (Raugyklos g. 25)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ