Вечар паэзіі да Дня Волі ў Юрмале

26.03.2022 15:00 - 17:00 лецішча Райніса і Аспазіі (Jāņa Pliekšāna iela 5/7) Бясплатнае

26 сакавіка беларусы Латвіі запрашаюць адзначыць Дзень Волі ў Юрмале літаратурна-паэтычным вечарам, прысвечаным сяброўскім сувязям Яна Райніса, латышскага паэта і грамадскага дзеяча, з Беларуссю, яго падтрымцы беларускай культуры ў Латвіі і абароне нацыянальных інтарэсаў дыяспары ў Сейме ў 1920-я гады.



Дата: 26 сакавіка

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: лецішча Райніса і Аспазіі, Jāņa Pliekšāna iela 5/7, Юрмала

Арганізатары прапануюць успомніць культурныя і гістарычныя моманты, што аб’ядноўваюць нашы краіны, падзякаваць Латвіі за падтрымку і бяспечны дом, і выказаць салідарнасць Украіне, якая з годнасцю дае адпор акупантам, свету зла і гвалту.

Уваход вольны.

Рэгістрацыя па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Ідрак Мірзалізадэ ў Рызе (18+)

26.09.2025 (21:00 - 22:30) kinoteātris K. Suns (Elizabetes iela 83/85)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

27.09.2025 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» (Баранавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ