Вечар памяці да гадавіны Чарнобыльскай катастрофы ў Тбілісі

27.04.2024 14:00 - 16:00 прастора «Кропка» Бясплатнае
 

У суботу, 27 красавіка, у прасторы "Кропка« адбудзецца вечар памяці да гадавіны Чарнобыльскай катастрофы.






Дата: 27 красавіка

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «Кропка» (адрас нагадаюць па рэгістрацыі), Тбілісі 



Чарнобыльская катастрофа разбурыла не толькі гарады і безліч вёсак, але і лёсы не аднаго пакалення беларусаў. 

Дагэтуль наша грамадства разграбае наступствы трагедыі, пакутуе здароўе людзей і экалогія, а досвед ад выкарыстання атамнай энергетыкі так і не асэнсаваны. 

Прыходзьце ўшанаваць памяць ахвяр тых трагічных падзей.



Вас чакаюць лекцыя пра «Чарнобыльскі Шлях» як гістарычную з’яву, чытанне вершаў і майстэрня калажоў. 



Уваход вольны, рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

«Irdorath» у Познані (6+)

25.04.2026 (19:30 - 21:30) Klub 2progi (Aleja Niepodległości 36)

Лонгплей у Рызе

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ