Лекцыя-дэгустацыя з Аленай Мікульчык «Сярэднявечная кухня» ў Мінску

23.04.2026 19:00 - 21:00 кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20) 35 BYN
У наступны чацвер, 23 красавіка, у кінатэатры «Піянер» адбудзецца сустрэча з шэф-кухаркай і гісторыкам беларускай кухні Аленай Мікульчык.


Вы зможаце паглыбіцца ў атмасферу сярэднявечнага балю, даведаецеся пра асаблівасці сярэднявечнай кухні, адрозненне ад рымскай кулінарнай традыцыі, супрацьстаянні высакародных застолляў і варварскіх баляў, асаблівасцях ранейшага застольнага этыкету.

Вы пачуеце легенды аб высакародных рыцарах і выдатных дамам, іх кулінарных перавагах, даведаецеся аб самым вялікім і самым няўдалым балі.

Вам будзе прапанавана дэгустацыя цудоўнага хрумсткага жытняга хлеба з гарохавым мусам з ільняной макухай (беларускі аналаг хумуса) і ў якасці сюрпрызу дэгустацыя напою.

Квіткі коштам 35 рублёў бярыце ў касе кінатэатра альбо па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ