Вялікі электрычны канцэрт Лявона Вольскага

26.10.2019 18:00 - 21:00 Prime Hall (пр. Пераможцаў, 65) ад 30 рублёў

26 кастрычніка ў клубе Prime Hall адбудзецца ўнікальны канцэрт Лявона Вольскага. Толькі падчас яго на адной сцэне загучаць хіты гуртоў Мроя, N.R.M., ZET і VOLSKI.

Гэтыя праекты трапілі ў свой час і нарадзілі хіты, якія спяваюцца дзесяцігоддзямі. Першы гурт музыкі – Мроя – выйшаў на вялікую сцэну 35 гадоў таму, падчас фестывалю ў Траецкім прадмесці, і на доўгія гады заняў месца лідара айчыннай рок-сцэны.

25 гадоў таму з’явіўся N.R.M. – найпапулярнейшы беларускі гурт мяжы тысячагоддзяў, які, нягледзячы на часта змрочныя тэксты, даваў надзею на лепшае некалькім пакаленням.

20 гадоў таму нарадзіўся, бадай, самы таямнічы гурт беларускай сцэны – ZET.

У 2014 годзе выданьнем жорсткага і бескампраміснага альбома Hramadaznaustva Лявон Вольскі прэзентуе свой новы праект VOLSKI. Сёлета праект адзначае сваё 5-годдзе.

“Гэты канцэрт будзе адным з самых цікавых: чатыры аддзяленні, кожнае з якіх цалкам прысвечанае аднаму з гуртоў, – кажа Лявон Вольскі. – Варта будзе ўзгадаць даўно не граныя песні, прапрацаваць паўнавартаснае шоу, якое паглыбіць гледача ў атмасферу таго ці іншага часу. Магчыма, атрымаецца знайсці ў шафе тыя самыя касцюмы…”

Калі: 26-га кастрычніка, 18.00

Дзе: клуб Prime Hall (Пераможцаў, 65)

Квіткі: 30-65 руб у касах і на сайце аператара Kvitki.by, на сайце і ў касе Prime Hall.

Інфалінія: +375 33 661 14 32


Вам можа быць цікава

Выстава Ксішы Ангелавай «Беларускі Мартыралог» у Эдынбургу

26.01.2026 17:00 - 16.02.2026 18:00 Епіскапальны сабор Святой Марыі, (Palmerston Pl)

Выстава “Наталля Дораш: Фотамагія” ў Мінску

05.02.2026 17:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Dzieciuki і Kurwadzikі ў Беластоку

06.02.2026 (19:00 - 22:00) Balance Club (ul. Ireny Białówny 9/1)

Валянцінкавыя NAVIBAND ва Уроцлаве

14.02.2026 (22:00 - 23:30) Stary Klasztor (ul. Purkyniego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ