Віцебск. Прэзентацыя «Гендар і палітыка пачынаюцца з лакальнага»

10.04.2015 18:00 - 21:00 Beatles-club (вул. Кастрычнічкая, 12) Бясплатнае

Запрашаем на прэзентацыю «Гендар і палітыка пачынаюцца з лакальнага», якую правядзе выкладчык дэпартамента сацыяльных і палітычных навук ЕГУ Уладзіслаў Іваноў.

Прэзентацыя адбудзецца 10 красавіка а 18-й гадзіне ў Віцебску ў Beatles-club (вул. Кастрычнічкая, 12).

Прэзентацыя ахоплівае лакальны (пад’езд, дом, мястэчка, горад, вобласць), прыватны (сям’я, асоба) узровень як важны і пачатковы этап фармавання веды пра палітычнае і гендарнае. Як вядома, у дэмакратыі палітыка і гендар пачынаюцца з лакальнага, прыватнага, правінцыйнага, з пад’езда, дома, з сям’і, у дэмакратыі ініцыятыва ідзе не толькі зверху, але перадусім і часцей за ўсё знізу. Нават калі такая тэндэнцыя не ўлічваецца ў недэмакратыі, то ўсё адно першыя рэальныя палітыкі пачынаюцца з таго, што людзі арганізуюць пад’ездныя камітэты, спрабуюць уладкаваць двор, напісаць ліста дэпутату-абранніку раёна, абараніць свае мясцовыя інтарэсы.

Тое самае мы назіраем з паняткам «гендар», хоць ён застаецца нямодным, невядомым, падазроным у Беларусі. І тым не менш афіцыйна прызнаная гендарная палітыка, праграма ўраду Беларусі дэманструе, што гендарная тэма ўвайшла ў публічную сферу. Якраз тут цікава пазначыць розніцу паміж афіцыйным універсальным бачаннем гендару (агульнае дэклараванне роўнасці палоў) і бачаннем лякальным, канкрэтным (жаночыя прадпрымальніцкія, інтэлектуальныя ініцыятывы, ініцыятывы жанчын супраць гвалту і пад.).


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Фэст гістарычнай рэканструкцыі «Плоская гара» ў Віцебску

27.06.2026 11:00 - 28.06.2026 16:00 парк Мазурына (вул. Мазурынская, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ