Віцебск. Прэзентацыя праекта “Віцебскі алфавіт”

03.12.2015 17:00 - 18:00 Арт-прастора “Талстога 7” (вул. Талстога 7) Бясплатнае

Супольнасць Vitebsk4Me стварыла каталог адметнасцяў горада па назвай “Віцебскі алфавіт“.

Увосень 2015 г. жыхары горада даслалі амаль 250 гарадскіх феноменаў у парадку па літарах беларускага алфавіта. Прапановы мелі вельмі розны характар, часам на мяжы фарса. Найбольш вартыя з іх адабрала спецыяльна сабранае журы.

У выніковы каталог трапілі самыя моцныя вобразы, якія дасылаліся найбольшай колькасцю жыхароў і станоўча ацэньваліся журы. Часцей выбар першых і другіх супадаў. Сярод адназначных фаварытаў — Альгерд, Васіль Быкаў, Віцьба, Дзвіна, Віцебскія замкі, IFMC, тэатр «Лялька», Юдэль Пэн, Ратуша, трамвай, УНОВІС, Марк Шагал.

Электронны каталог атрымаўся надзвычай прафесійным. Ён звярстаны дызайнерам Ігарам Юхневічам, фотаздымкі для яго былі адмыслова зроблены фатографам Аляксандрай Гарлачовай-Русалоўскай.

Прэзентацыя праекта “Віцебскі алфавіт” пройдзе ў чацвер 3 снежня ў зале Арт-прасторы “Талстога 7” (г. Віцебск, вул. Талстога 7). Пачатак а 17-й гадзіне. 

 

vitebsk4.me


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава «PAPARAĆ: re-assembly» ў Познані

24.07.2026 18:30 - 09.08.2026 19:00 фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ