Віктар Сямашка і Кумпанія выступяць у кнігарні “Кніжная Шафа”

21.01.2017 18:00 - 18:00 Прастора "Кніжная шафа" (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка) Уваход вольны

У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” 21 студзеня а 18й гадзіне “Кніжная Шафа” апынецца ў прасторы фры-джазу. Сваю праграму прадставіць Віктар Сямашка, беларускі паэт, тэлевядучы і музыка.

У свай творчасці ён шукае сінтэз вольнага джазу, фальклору, акадэмічнай і электроннай музыкі. Спецыялізуецца ў шырокім дыяпазоне духавых інструментаў, часта гуляе з гукавымі эфектамі. Віктар Сямашка таксама апублікаваны ў шэрагу зборнікаў беларускай паэзіі і стварыў радыёпраграмы пра беларускую музычную культуру — “Тэра Нова” і “Кракатук”.

Пазнаёміцца з яго творчасцю можна па спасылцы https://logos-spermatikos.bandcamp.com

Ну а “Кніжная Шафа” чакае вас на гэтым цікавым мерапрыемстве, дзе музыка і вершы жывуць самі па сабе, але разам уяўляюць адзінае цэлае, з якога нараджаюцца меладэкламацыі.

Будзем знаёміцца з самымі незвычайнымі кірункамі беларускага музычнага мастацтва!

УВАХОД ВОЛЬНЫ!

пр. Дзяржынскага, 9, (уваход са двара, каля пад’езда №5).

Увага, шаноўныя!

Патрэбна рэгістрацыя (па тэлефоне), каб удакладніць колькасць гасцей.

Тэлефоны для даведак: +375(17)234-48-64, vel.: +375(29)645-20-55.


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

DLINA VOLNY ў Варшаве

15.05.2026 21:00 - 16.05.2026 01:00 B-Side (Piękna, 19)

Лекцыя «Беларусы ў Войску Польскім у верасні 1939 года» ў Лодзі

18.05.2026 (17:00 - 19:00) Łódzkie Centrum Pozarządowe (kpt. Stefana Pogonowskiego 34)

Спектакль «Мінскае мора» ў Варшаве (16+)

29.05.2026 (19:00 - 20:20) Garnizon Sztuki (Marii Konopnickiej 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ